БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Пуцін адкінуў прапанову спынення агню і атакаваў цывільную інфраструктуру

19.03.2025 / 7:50

Nashaniva.com

У ноч на 19 сакавіка Расія здзейсніла масіраваную атаку дронамі-камікадзэ, паразіўшы цывільную інфраструктуру ў некалькіх рэгіёнах Украіны. У прыватнасці, зафіксавана прамое траплянне ў бальніцу ў Сумах, удары па гарадах Данецкай вобласці, піша «Украінская праўда».

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Паводле прэзідэнта Украіны, у начным небе Украіны было зафіксавана каля 40 ударных дронаў Расіі, некаторыя з іх дасягнулі сваіх цэляў.

«На жаль, ёсць траплянні менавіта ў грамадзянскую інфраструктуру. Прамое траплянне «Шахеда» ў бальніцу ў Сумах, удары па гарадах Данецкай вобласці, ударныя дроны проста цяпер у небе Кіеўшчыны, Жытоміршчыны, Сумшчыны, Чарнігаўшчыны, Палтаўшчыны, Харкаўшчыны, Кіраўградшчыны, Днепрапятроўшчыны і Чаркашчыны.

Менавіта такія начныя атакі Расіі руйнуюць нашу энергетыку, нашу інфраструктуру, нармальнае жыццё ўкраінцаў. І той факт, што гэтая ноч не стала выключэннем, сведчыць, што трэба і далей ціснуць на Расію дзеля міру», — сказаў ноччу Зяленскі.

Зяленскі падкрэсліў, што такія дзеянні Крамля з’яўляюцца адказам на міжнародныя мірныя ініцыятывы і дэманструюць нежаданне Расіі спыняць вайну.

«Пуцін фактычна адкінуў прапанову поўнага спынення агню», — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны заклікаў міжнародную супольнасць рэагаваць на расійскія абстрэлы новымі санкцыямі, павелічэннем вайсковай дапамогі і ўзмацненнем гарантый для Украіны.

У аўторак у Крамлі заявілі, што Пуцін падтрымаў прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб узаемнай адмове Украіны і Расіі ад удараў па энергетычнай інфраструктуры на 30 дзён і «аддаў адпаведны загад вайскоўцам».

Чытайце таксама:

Трамп: У нас была выдатная размова

«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным

Каментары да артыкула