Аляксей Протас устанавіў беларускі рэкорд па балах у НХЛ
19.03.2025 / 8:11
У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Вашынгтон Кэпіталз» на выязным лёдзе перайграў «Дэтройт Рэд Уінгс» з лікам 4:1.
Аляксей Протас. Фота: x.com/Capitals
Беларускі форвард сталічнай дружыны Аляксей Протас у гэтым паядынку адзначыўся двума выніковымі перадачамі. Ён абнавіў беларускі рэкорд па набраных балах за адзін рэгулярны сезон у НХЛ, які летась усталяваў Ягор Шаранговіч, паведамляе «Беларускі хакей».
У сезоне-2023/24 форвард «Калгары» ў 82 матчах набраў 59 (31+28) балаў.
Цяпер на рахунку Протаса ў 68 гульнях ужо 61 бал (29 галоў, 32 галявыя перадачы).
Найбольш выніковыя беларусы ў асобна ўзятым рэгулярным сезоне НХЛ: