«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?
20.03.2025 / 8:0
Што ў адзенні дзяўчат не падабаецца хлопцам больш за ўсё.
Скрын відэа: segodnia_v_gomele / TikTok
Гомельскі блогер пацікавіўся ў падлеткаў, што ім не падабаецца ў адзенні і стылі дзяўчат.
«Кампусы — гэта ўвогуле поўная недарэчнасць як па мне. І скіні — стары век», — адказвае адзін з падлеткаў.
«Суперстары мне не падабаюцца, бігбоі белыя і сіпіха», — выказвае сваё меркаванне іншы падлетак.
А ў адказ на пытанне пра галоўнае «не» ў стылі дзяўчат хлопцы хорам адказваюць: «Біксы».
Відэа за дзень набрала больш за 3,8 мільёна праглядаў. Большасць гледачоў просяць растлумачыць: што значаць гэтыя словы? Калі «скіні» (вельмі вузкія джынсы) яшчэ знаёмае некаторым, то іншыя прыводзяць у замяшанне.
З таго, што тлумачаць у каментарах знаўцы падлеткавага слэнгу, вынікае наступнае. Кампусы і суперстары — гэта кеды ад Adidas (мадэлі Campus і Superstar), бігбоі — вельмі шырокія мехаватыя джынсы, сіпіха — талстоўка брэнду C.P. Company.
Кампусы і суперстары. Фота: інтэрнэт-крамы
Сіпіха і бігбоі. Фота: інтэрнэт-крамы
Найбольш пытанняў выклікала слова «біксы». Адна жанчына прыгадала, што ў 1980-я, на якія прыйшліся яе падлеткавыя гады, так называлі дзяўчат лёгкіх паводзін. Цяпер «біксамі», найхутчэй, з негатыўным адценнем называюць модных дзяўчат, якія строяць з сябе крутых.
«Дзякуй, што зэканомілі мне час. А то я акрамя слова «дзяўчына» ўвогуле нічога не зразумела», — з гумарам заўважаюць у каментарах пад відэа.
Калі вы ведаеце значэнне падлеткавага слэнгу, то напішыце, у каментарыях.
Чытайце таксама:
Беларус абурыўся «вар'яцкімі» цэнамі на красоўкі
Гэтыя джынсы будуць сёлета самымі моднымі