У Мінску — усплёск рэспіраторных захворванняў. Каля дзіцячай інфекцыёнкі знялі чаргу з машын хуткай дапамогі
19.03.2025 / 12:17
У сеціве з'явілася відэа з чаргой машын хуткай дапамогі ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу. Паводле інфармацыі аўтара, увечары на мінулым тыдні чарга на шпіталізацыю расцягнулася на некалькі гадзін. Што стала прычынай ажыятажу, разбіраліся «Мінск-Навіны».
На відэа бачна, што ў чарзе стаяць не толькі службовыя аўтамабілі медыкаў, але і машыны наведвальнікаў, якія прывезлі дзяцей на шпіталізацыю самастойна.
У Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама сказалі, што ажыятаж не быў звязаны з нейкімі надзвычайнымі здарэннямі.
Уся справа ў сезонным уздыме захворвання, які сёлета зрушыўся са студзеня на канец лютага.
— З 10 па 17 сакавіка ў прыёмнае аддзяленне гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы звярнуліся 832 чалавекі. З іх шпіталізаваныя 577, яшчэ 255 (30 %) не мелі патрэбы ў шпіталізацыі альбо адмовіліся ад яе, — распавялі спецыялісты. — Сярэдні паказчык зваротаў за суткі — 118 чалавек, што карэлюе з сярэднімі паказчыкамі зваротаў у аналагічныя перыяды папярэдніх гадоў. Каля 60% тых, хто звярнуўся, прыпадае на інтэрвал з 15:00 да 23:00, у сувязі з чым арганізавана работа чатырох урачоў у вячэрнюю змену.
Акрамя таго, частка пацыентаў з рэспіраторнымі інфекцыямі дадаткова шпіталізуюцца ў 3-ю і 4-ю гарадскія дзіцячыя клінічныя бальніцы.