У Беларусі стала ў 11 разоў больш аленяў
19.03.2025 / 15:25
Некаторых дзікіх жывёл у беларускіх лясах стала значна больш за апошнія 30 гадоў. Праўда, не ўсе адчуваюць сябе камфортна.
Фота: 1prof.by
За 30 гадоў колькасць высакародных аленяў у беларускіх лясах павялічылася ў 11 разоў. Пра гэта распавёў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.
Папуляцыя аленяў вырасла з 4,5 тысячы да 50,5 тысячы асобін. Гэта адзін з самых яркіх прыкладаў аднаўлення біялагічнага віду на тэрыторыі Беларусі за такі кароткі тэрмін, адзначылі ў Мінлясгасе.
Значна павялічылася і папуляцыя лася — іх стала больш у 3,6 раза: з 13 тысяч да 47,5 тысячы асобін. Але ў апошні час ласі адчуваюць сябе ў Беларусі не вельмі камфортна.
«Гэты від вельмі важны для барэальных лясоў, для нашай паўночнай часткі Беларусі. Сёння, у межах пацяплення клімату, яны не вельмі камфортна адчуваюць сябе на тэрыторыі Беларусі, але меры, якія прымаюцца па кіраванні папуляцыяй, рэсурсамі, дазваляюць гэтаму віду дынамічна павялічваць сваю колькасць і выкарыстоўвацца, у тым ліку», — распавёў Казарэз.
Павялічылася ў Беларусі і колькасць казуль. Іх стала ў чатыры разы больш: з 34 тысяч да 138 тысяч асобін.