БЕЛ Ł РУС

На месцы Hesburger з'явіўся Yes!Burger

19.03.2025 / 16:17

Nashaniva.com

На месцы рэстарана хуткага харчавання фінскай сеткі Hesburger у Бабруйску адкрыўся новы пад брэндам Yes!Burger. Гэта чарговы праект кампаніі «Бел Фуд сэрвіс», піша блогер koko.by.

Фота: Koko.by

Office Life паглядзеў, што вядома аб новай установе. Першая ўстанова Yes!Burger адкрылася сёння ў Бабруйску на вуліцы Мінскай, 8. Раней там знаходзіўся рэстаран фінскай сеткі Hesburger. Інфармацыя пра гэта ёсць у Гандлёвым рэестры.

У сакавіку 2022 года фінская сетка Hesburger заявіла аб планах закрыць свае рэстараны хуткага харчавання ў Беларусі і Расіі. На піку ў нашай краіне працавалі чатыры пункты пад гэтым брэндам. У Беларусі іх развівалі кампаніі «Рынгбургер» і «БелБургер». У нашай краіне ў красавіку 2015 года быў зарэгістраваны адзін таварны знак Hesburger. Яго ўладальнікам указана эстонская кампанія «Хесбургер АС».

Правы на брэнд Yes!Burger належаць кампаніі «К'юэсар Кэпітал». У лютым яна падавала заяўку на рэгістрацыю гэтага таварнага знака ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. Кампанія была зарэгістраваная ў канцы лістапада 2023 года ў Мінску. Яна займаецца кансультаваннем па камерцыйнай дзейнасці і іншым кансультаваннем па пытаннях кіравання. У кампаніі — шэсць заснавальнікаў. Гэта Сяргей Дуцін, Аляксандр Шушко, Марыя Пракаповіч, Віталь Курыла, Дыяна Курыла-Шыгалава і Сяргей Шыгалаў.

Гэтыя ж людзі фігуруюць у спісе заснавальнікаў кампаніі «Бел Фуд сэрвіс». Пры гэтым юрыдычны адрас «К'юэсар Кэпітал» практычна цалкам супадае з юрадрасам кампаніі «Бел Фуд сэрвіс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула