БЕЛ Ł РУС

Стала вядома аб затрыманні папулярызатара навукі з Гомеля

19.03.2025 / 16:50

Nashaniva.com

Дзмітрыя Новікава затрымалі разам з грамадзянскай жонкай Вікторыяй Разуванавай у кастрычніку 2024 года, піша «Флагшток».

Дзмітрый Новікаў. Фота: сацсеткі

Прычынамі для затрымання міліцыяй сталі фотаздымкі з мітынгу 2020 года, якія знайшлі ў тэлефоне Новікава, удакладняюць журналісты. 

Суд над Дзмітрыем павінен пачацца ў канцы сакавіка па абвінавачванні ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

У якім статусе знаходзіцца Разуванава, невядома.

Дзмітрый Новікаў вядомы ў Гомелі па мянушцы Агнявіт як аўтар-выканаўца, папулярызатар навукі, краязнаўца, блогер. У апошні час яго дзейнасць была звязана з папулярызацыяй археалогіі і палеанталогіі.

Сярод яго праектаў — тэлеграм-канал «Байкі дзядзечкі Агнявіта», сайт PaleoNews і ютуб-канал з даведнікам па Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула