БЕЛ Ł РУС

Памерла былая старшыня камісіі па прадухіленні парнаграфіі Ніна Фральцова

19.03.2025 / 17:8

Nashaniva.com

Доктарка філалагічных навук і прафесарка кафедры медыялогіі памерла на 81 годзе жыцця, паведаміў журфак БДУ.

Ніна Фральцова. Фота: БДУ

Як мінімум да 2017 года Ніна Фральцова была старшынёй Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні парнаграфіі, гвалту і жорсткасці.

Яна таксама з'яўлялася сяброўкай Беларускага саюза кінематаграфістаў і кандыдыткай мастацтвазнаўства.

На журфаку БДУ Фральцова выкладала тэорыю і практыку журналістыкі, тэорыю медыя для студэнтаў бакалаўрыяту і тэорыю медыя і масавых камунікацый для магістрантаў.

Развітанне з ёй адбудзецца 20 сакавіка з 13.00 да 13.30 у рытуальнай зале Мінскага крэматорыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула