Пачалася тэлефонная размова Трампа з Зяленскім
19.03.2025 / 18:21
Пра тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў размаўляць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведаміў намеснік кіраўніка апарата Белага дома Дэн Скавіна.
Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Ben Curtis
Размова Трампа з Зяленскім праходзіць пасля таго, як учора прэзідэнт ЗША 2,5 гадзіны паразмаўляў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
Сёння Зяленскі анансаваў гэту размову:
«Мы з ім прагаворым, я думаю, дэталі наступных крокаў. Ну і я думаю, што пачую ад яго дэталі ягонай размовы з Пуціным», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Пуцін адкінуў прапанову спынення агню і атакаваў цывільную інфраструктуру
«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным
«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным
Трамп прызнаўся, што спрэчка з Зяленскім у Белым доме была часткай ціску на Украіну
Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда