Арына Сабаленка паказала, як гатавала свайму бразільскаму бойфрэнду дранікі
Дапамагаў ёй зямляк і персанальны трэнер Антон Дуброў.
Франгуліс і Сабаленка. Фота: сацыяльныя сеткі Георгіяса Франгуліса
Відэа з гатоўкай дранікаў у Майямі тэнісістка Арына Сабаленка выклала ў тыкток.
Разам з Дубровым яны нацерлі бульбу на буйнай тарцы, дадалі муку, соль і яйкі. Арына смажыла гатовую сумесь на антыпрыгарнай патэльні без алею.
@aryna.sabalenka Welcome to Aryna and Anton’s cooking show
♬ In The Kitchen - Giulio Cercato
Страву пакаштаваў бразільскі бойфрэнд Сабаленкі — бізнэсмен Георгіяс Франгуліс. Па відэа бачна, што яму спадабалася.
Пасля пара адзначылася на вечарыне ў рэстаране японскай кухні. У меню — лобстары са смажаным рысам і іншыя тыповыя для такіх вячэраў стравы.
Акрамя Сабаленкі былі там і іншыя тэнісныя зоркі, у тым ліку іспанец Карлас Алькарас. На фота ён у адной кампаніі з першай ракеткай свету.
Сабаленка ў кампаніі з Алькатрасам. Фота: сацсеткі Георгіяса Франгуліса