БЕЛ Ł РУС

Трамп паведаміў, што размова з Зяленскім прайшла «вельмі добра»

19.03.2025 / 18:49

Nashaniva.com

Прэзідэнты ЗША і Украіны размаўлялі на наступны дзень пасля перамоў Трампа і Пуціна.

Скрыншот: @realDonaldTrump / Truth

«Толькі што адбылася вельмі добрая тэлефонная размова з прэзідэнтам Украіны Зяленскім. Яна працягнулася каля гадзіны. Большая частка абмеркавання была заснаваная на ўчорашняй тэлефоннай размове з прэзідэнтам Пуціным, мэтай якой было ўзгадніць запыты і патрэбы Расіі і Украіны.

Мы рухаемся наперад па вызначаным шляху, і я папрашу дзяржсакратара Марка Рубіа і дарадцу па нацыянальнай бяспецы Майкла Уолца даць дакладнае апісанне пытанняў, якія абмяркоўваюцца. Гэтая заява будзе апублікаваная найбліжэйшым часам», — напісаў Трамп у сваёй сатсетцы Truth.

Афіцыйных вынікаў размовы паміж Кіевам і Вашынгтонам яшчэ не было.

18 сакавіка адбылася тэлефонная размова Трампа і Пуціна. Яе Трамп таксама вызначыў як «вельмі добрую і прадуктыўную». Паведамлялася, што Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб узаемнай адмове Расіі і Украіны на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і даў такую каманду вайскоўцам.

Чытайце таксама:

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным

Каментары да артыкула