БЕЛ Ł РУС

Аналену Бербак Германія адправіць кіраваць Генасамблеяй ААН

19.03.2025 / 23:9

Nashaniva.com

Урад Германіі зацвердзіў кандыдатуру цяперашняй міністаркі замежных спраў краіны Аналены Бербак на пасаду старшыні Генасамблеі ААН. Па ўсёй верагоднасці, яна будзе абраная на гэтую пасаду ў чэрвені, а ў верасні прыступіць да працы, піша Deutsche Welle.

Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Берлін прапануе кандыдатуру цяперашняй міністаркі замежных спраў Германіі Аналены Бербак на пасаду старшыні Генеральнай Асамблеі ААН. Такое рашэнне прыняў урад Германіі шляхам галасавання, заявіў 19 сакавіка афіцыйны прадстаўнік федэральнага ўрада Штэфан Хебештрайт, пацвердзіўшы тым самым ранейшыя паведамленні СМІ.

Бербок валодае «высокай кваліфікацыяй» для гэтай пасады і «карыстаецца вялікай павагай», дадаў ён. Чакаецца, што Бербок прадставіць сваю праграму старшынства ў Генасамблеі ААН у траўні, а ў пачатку чэрвеня будзе абраная шляхам галасавання і ў верасні прыступіць да выканання сваіх абавязкаў.

Як адзначае агенцтва dpa, неафіцыйная пастанова аб прызначэнні нямецкага кандыдата ў ААН ужо прынятая, а галасаванне з'яўляецца фармальнасцю.

Чытайце таксама:

Макрон сустрэнецца з Шольцам і Мерцам для абмеркавання еўрапейскай бяспекі

Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй

«Германія вяртаецца»: будучы канцлер Мерц дамовіўся аб рэформе абмежаванняў на дзярждоўг

Каментары да артыкула