БЕЛ Ł РУС

Напярэдадні выбараў у Турцыі адбыліся пратэсты ў падтрымку галоўнага саперніка Эрдагана

19.03.2025 / 23:30

Nashaniva.com

18 сакавіка ў Турцыі затрымалі Экрэма Імамоглу — мэра Стамбула і папулярнага ў краіне палітыка. Імамоглу — адзіны чалавек, які перамог кіруючую партыю Рэджэпа Таіпа Эрдагана не на адных, а на трох мясцовых выбарах, распавядае AP.

Акцыя пратэсту супраць затрымання Імамоглу ў Анкары. Фота: Evrim Aydin / Anadolu via Getty Images

У бліжэйшыя дні палітык павінен быў быць абвешчаны кандыдатам ад апазіцыі на выбарах прэзідэнта краіны, запланаваных на 2027 год. Яго разглядалі як асноўнага канкурэнта дзеючага кіраўніка дзяржавы Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

19 сакавіка Імамоглу затрымалі. Агенцтва dpa паведаміла, што мэра абвінавацілі ў кіраўніцтве злачыннай арганізацыяй і ў карупцыі, піша DW. Турэцкае дзяржаўнае інфармагенцтва Anadolu сцвярджае, што ў дачыненні да палітыка вядзецца расследаванне па справе аб тэрарызме — у тым ліку за падтрымку забароненай у краіне Курдскай працоўнай партыі.

18 сакавіка Стамбульскі ўніверсітэт паведаміў, што па запыце пракуратуры Турцыі дыплом Імамоглу, атрыманы ў 1995 годзе, будзе ануляваны. Дыплом аб вышэйшай адукацыі — абавязковая ўмова для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі. Імамоглу назваў рашэнне ВНУ «юрыдычна неабгрунтаваным» і «трывожнай прыкметай палітычнага ўмяшання ў акадэмічнае жыццё».

На фоне затрымання Імамоглу адміністрацыя Стамбулу ўвяла забарону на правядзенне сходаў і дэманстрацый да 23 сакавіка, каб «падтрымаць грамадскі парадак ва ўсёй правінцыі і прадухіліць магчымыя правакацыі».

Турэцкія паліцэйскія забарыкадавалі вуліцы, якія вядуць да штаб-кватэры паліцыі, а спецназ і грузавікі з вадамётамі перакрылі дарогі.

Нягледзячы на гэта, на вуліцах Стамбула і Анкары сабраліся тысячы нязгодных з затрыманнем Імамоглу. Яны скандавалі антыўрадавыя лозунгі, сярод іх — «Zıplamayan Tayyipçi!» («Хто не скача, той Таіп»).

İstanbul Üniversitesi'nde toplanan öğrenciler "Zıpla zıpla, zıplamayan Tayyipçi" sloganları attı.pic.twitter.com/n05Dx3UsaL

— DarkWeb Haber (@Darkwebhaber) March 19, 2025

Пратэсты адбыліся і сярод студэнтаў. Выданне BirGün Gazetesi паказала, як натоўп са Стамбульскага ўніверсітэту прарваўся праз паліцэйскія барыкады.

İstanbul Üniversitesi’ndeki yürüyüşte öğrenci seli polis barikatını böyle aştı!https://t.co/MYXuZcOj5z pic.twitter.com/UgcWd1xaQq

— BirGün Gazetesi (@BirGun_Gazetesi) March 19, 2025

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула