БЕЛ Ł РУС

АМАП ладзіць рэйды пасля смерці школьніцы ад вэйпу

20.03.2025 / 8:33

Nashaniva.com

У Беларусі праходзяць рэйды амапаўцаў і наркакантролю пасля першага зафіксаванага выпадку смерці дзіцяці ў Дзяржынску праз вэйп, паведамляе zorkanews.by.

Фота: Zorkanews.by

Адзін з рэйдаў адбыўся ў інтэрнаце Уздзенскага каледжа. У ім узялі ўдзел супрацоўнікі АМАП, наркакантролю, інспекцыі па справах непаўналетніх, крымінальна-выканаўчай міліцыі, а таксама кінолаг са службовым сабакам.

У выніку былі канфіскаваныя электронныя сістэмы курэння і вадкасці для курэння.

Чытайце таксама:

У Беларусі зафіксаваны першы выпадак смерці дзіцяці ад вэйпу

Што адбылося з 16-гадовай дзяўчынай з Дзяржынска, якая памерла пасля курэння вэйпу? Расказваюць яе сябры

Каментары да артыкула