БЕЛ Ł РУС

У Мінску ад імя праваслаўнай царквы беларусаў заклікаюць збіраць рэчы жыхарам Курскай вобласці

20.03.2025 / 12:22

Nashaniva.com

Мінская епархія арганізавала збор рэчаў для жыхароў Курскай вобласці. Такую абвестку можна прачытаць сёння ў самым цэнтры беларускай сталіцы на Вайсковых могілках, піша «Белсат».

Царкоўнікі заклікаюць здаваць асенне-зімовае адзенне, абутак, а таксама спальныя рэчы. Вялікімі літарамі ў абвестцы вылучана, што рэчы мусяць быць толькі новыя. Прыём ажыццяўляецца сінадальным аддзелам царкоўнай дабрачыннасці.

Летась 6 жніўня ўкраінскія вайскоўцы занялі горад Суджу ў Курскай вобласці і некалькі населеных пунктаў. Частка мясцовых жыхароў эвакуявалася. Але гэтыя людзі выстаўлялі прэтэнзіі ўладам, што не атрымалі ад іх абяцаных кампенсацыяў і жытла, на якое яны разлічвалі. Многія вярнуліся ў свае дамы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула