БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская пракаментавала прызначэнне інаўгурацыі Лукашэнкі на 25 сакавіка

20.03.2025 / 15:26

Nashaniva.com

Ціханоўская пракаментавала прызначэнне інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на 25 сакавіка — Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

Святлана Ціханоўская. Фота: Getty Images

«Самаабвешчаны дыктатар Лукашэнка прызначыў сваю фіктыўную «інаўгурацыю» на 25 сакавіка — праз два месяцы пасля сваіх фальшывых «выбараў». Ні беларусы, ні дэмакратычныя краіны не прызнаюць яго. Ён — злачынец, які чапляецца за ўладу, які прадае Беларусь Пуціну і ўцягвае нашу краіну ў акупацыю», — напісала яна ў X.

Яна таксама заклікала далучыцца 25 сакавіка да Міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула