БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне да 15 гадоў прыгавораны работнік завода, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з ФСБ

20.03.2025 / 15:43

Nashaniva.com

Ён абыходзіў мясцовасць, схавана фатаграфаваў патэнцыйныя цэлі і адзначаў іх геалакацыі на Google Maps

Ва Украіне да 15 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны работнік завода, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з ФСБ.

«Як устанавіла расследаванне, злачынец карэктаваў паветраныя ўдары агрэсара па паўночным рэгіёне Украіны, у тым ліку з выкарыстаннем ракет тыпу Х-59», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Спецслужба сцвярджае, што для выканання задання агент ФСБ, імя якога не называецца, абыходзіў мясцовасць, схавана фатаграфаваў патэнцыйныя цэлі і адзначаў іх геалакацыі на Google Maps, а затым перадаваў даныя расійскаму куратару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула