Зборная Беларусі разграміла Таджыкістан з лікам 5:0
20.03.2025 / 15:54
Сёння нацыянальная зборная па футболе правяла ў Душанбэ таварыскі паядынак супраць зборнай Таджыкістана.
Фота: football.by
Беларусы выйгралі 5:0, усе галы былі забітыя ў другім тайме. Дублем вызначыўся Віталь Лісаковіч.
25 сакавіка — таварыская гульня з Азербайджанам.