БЕЛ Ł РУС

На захадзе Мінска пашкоджана цепласетка

20.03.2025 / 16:1

Nashaniva.com

Сёння каля 14:00 выяўлена пашкоджанне цеплавой сеткі ў раёне вуліцы Шаранговіча, 82, паведамляе канал «Мінскэнерга».

Фота: Мінскэнерга

Без цяпла энергетыкі стараюцца мінчан не пакідаць. У 30 дамах зроблена максімальна магчымыя пераключэнні да рэзервовых крыніц.

Аднак перабоі ў падачы цяпла могуць назірацца па наступных адрасах:

вул. Панчанкі: 38, 40, 42, 44, 46
вул. Сухараўская: 33, 39, 41, 45, 51, 55, 59, 61, 63, 65

Зараз супрацоўнікі філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» актыўна займаюцца лакалізацыяй і ліквідацыяй выяўленага пашкоджання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула