Пуцін адтэрмінаваў для Беларусі плацяжы па расійскіх крэдытах. Гаворка пра гіганцкую суму
20.03.2025 / 18:26
20 сакавіка Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення і пратакола, якія прадугледжваюць адтэрміноўку плацяжоў па дзяржаўных крэдытах, дадзеных Расіяй Беларусі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі Расіі.
Фота: Maxim Shipenkov / Pool Photo via AP
Законапраект быў ухвалены Саветам Федэрацыі Расіі 14 сакавіка. Плацяжы ў якасці пагашэння асноўнага доўгу і плацяжы па працэнтах пераносяцца з 2024 года на перыяд 2031—2036 гадоў.
Агульная сума плацяжоў, на якія распаўсюджваецца адтэрміноўка, складае каля 800 мільёнаў даляраў.
Гэты шчодры крок зроблены на фоне татальнай падтрымкі Беларуссю Расіі на міжнароднай арэне, у тым ліку ў вайне ва Украіне. Беларусь была лагістычнай базай расійскага ўварвання, а пасля пераарыентавала прамысловасць на патрэбы фронту.
Чытайце таксама:
Лукашэнка атрымаў яшчэ адну расійскую ўзнагароду — «За заслугі ў развіцці парламентарызму»
Лукашэнка падпісаў указ аб абмене з Расіяй інфармацыяй пра перасячэнне мяжы
Лукашэнка падпісаў закон аб узаемных гарантыях бяспекі з Расіяй