БЕЛ Ł РУС

Беларусь пакінула нямецкая кампанія SAP

20.03.2025 / 21:10

Nashaniva.com

Беларускі рынак канчаткова пакінула нямецкая кампанія SAP — распрацоўшчык ERP-сістэмы кіравання бізнэс-працэсамі кампаній. Юрыдычная асоба «САП СНД» у Беларусі была ліквідаваная, піша Plan B.

Паводле інфармацыі выдання, у Расіі да 2022 года SAP кантралявала не менш за 60% рынку прамысловага спецыялізаванага софту. У Беларусі гэтая доля была не меншай.

Кліентамі кампаніі былі канцэрн «Белнафтахім», Беларуская нафтавая кампанія, «Беларуснафта», «Газпрам трансгаз Беларусь», Мазырскі НПЗ, «Гомельэнерга», «Атлант-М», «Санта-Брэмар» і А1.

З пачаткам поўнамаштабнай вайны, развязанай Расіяй супраць Украіны, кампанія аб'явіла, што пакіне Расію і Беларусь. З вясны 2022 года SAP спыніў заключэнне новых кантрактаў.

З пачатку 2024 года кампанія спыніла падтрымку ўсяго свайго софту на гэтых рынках, а з сакавіка адключыла воблачныя сэрвісы.

ERP-сістэма — платформа, якая звязвае вытворчыя, тэхналагічныя і кадравыя працэсы кампаніі ў адну сістэму.

Чытайце таксама:

У Беларусь збіраецца зайсці кітайскі сэрвіс заказу таксі

Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency з беларускімі каранямі інвестарам

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі

«Твар ПВТ» Кірыл Залескі стаў міністрам. Што пра яго вядома?

Каментары да артыкула