У гродзенскім гандлёвым цэнтры лавілі папугая ВІДЭА
Адзін з карыстальнікаў тыктока падзяліўся відэа, як у гродзенскім гандлёва-забаўляльным цэнтры «Трыніці» на вуліцы Янкі Купалы, 87 супрацоўнікі спрабуюць прывабіць экзатычную ў нашых шыротах птушку — папугая.
Скрыншот з відэа
Адкуль птушка тут узялася, асаблівай загадкі няма. Пры гэтым ГЗЦ сярод іншага ёсць папугайня, дзе жывуць дзясяткі гэтых птушак. Верагодна, гэтай неяк удалося адтуль вылецець на больш шырокія прасторы.
@gribnoyzavertish Птицы возвращаются в Беларусь #гродно #гроднотикток ♬ original sound - SpongeBob background music
Чым гісторыя скончылася, на тыкток-старонцы інфармацыі няма. Адна з каментатарак роліка паспачувала не толькі канкрэтнаму папугаю, але і ўсім ягоным суродзічам:
«Шкада птушак з гэтай папугайні. Уяўляю, як яго там лавілі і які стрэс ён злавіў».
Чытайце таксама:
«Напэўна, збег з клеткі або з дома гаспадароў». Па гродзенскай прамзоне лётае вялікі папугай