БЕЛ Ł РУС

У кітайскіх рэстаранах замест бараніны і ялавічыны могуць падаваць мяса янотаў і ліс

20.03.2025 / 23:31

Nashaniva.com

З расследавання журналістаў кітайскай газеты The Paper вынікае, што ў некаторыя рэстараны Кітая дастаўляюць тушкі ліс і янотаў, выгадаваных на фермах для вытворчасці футра. Таксама такое мяса прадаюць анлайн і пастаўляюць прыватным асобам.

Янот. Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паведамляецца, што жывёлагадоўчыя фермы ў рэгіёнах Таншань, Хэбэй, Вэйфан, Ліньі і Шаньдун прадаюць тушкі янотаў і ліс з выдаленымі ўнутранымі органамі і падскурным тлушчам, выдаючы іх за ялавічыну, бараніну або мяса труса. Для таго, каб абцяжарыць ідэнтыфікацыю, многія прадаўцы нават тушаць і смажаць фальшывае мяса, а пасля замарожваюць яго і прадаюць у рэстараны.

Такія тушкі важаць ад 3 да 3,5 кілаграмаў, а іх кошт складае прыкладна 20 юаняў (2,80 даляраў ЗША), расказаў адзін з прадаўцоў, які не падазраваў, што гаворыць з журналістам пад прыкрыццём.

Фота: ntdtv.com

Эксперты адзначаюць, што падобнае мяса небяспечнае для чалавека праз тое, што пушныя жывёлы вырошчваюцца ў антысанітарных умовах, а ў іх крыві знаходзіцца мноства таксічных лекаў і гармонаў.

Да таго ж для таго, каб такое мяса было падобным на ялавічыну, бараніну або труса, выкарыстоўваюць хімічную «мясную эсэнцыю», якая «кардынальна» мяняе смак прадукту.

Паводле звестак журналістаў, асабліва шмат такога мяса прадаецца ў лістападзе і снежні, калі ідзе нарыхтоўка футра.

Чытайце таксама:

Каб расплаціцца з доўгам, Шры-Ланка перадасць Кітаю 100 тысяч макак. Але для чаго?

На Камароўцы заўважылі цэннікі на кітайскай мове

У якіх рэстаранах адпачывалі мінчукі ў 1980-х — шмат настальгічных ФОТА

«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях

Каментары да артыкула