БЕЛ Ł РУС

У Швейцарыі ў машыне ў беларуса і ізраільцяніна знайшлі 61 кг псіхатропу

21.03.2025 / 9:14

Nashaniva.com

У Швейцарыі затрымалі грамадзяніна Беларусі і грамадзяніна Ізраіля — у транспартным сродку, на якім яны ехалі, было знойдзена 61 кілаграм наркотыку. Пра гэта паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на Федэральнае ўпраўленне мытнай і памежнай бяспекі гэтай краіны.

Фота: bazg.admin.ch

Аўтамабіль з італьянскімі нумарамі быў правераны 5 сакавіка пры ўездзе на станцыю чыгункі па транспарціроўцы аўтамабіляў у горадзе Брыг, у кантоне Вале. Кіроўца машыны меў грамадзянства Беларусі, пасажыр — Ізраіля.

Пры аглядзе машыны ў багажніку знайшлі дзве валізкі, у кожнай знаходзіўся толькі кат — лёгкі наркатычны стымулятар, што здабываецца з расліны, якая расце ў горных раёнах Афрыкі і Блізкага Усходу. Агульная вага — 61 кілаграм.

Аўтамабіль і псіхатроп былі перададзены паліцыі кантона Вале для далейшага разбіру. Расследаванне вядзецца пад кіраўніцтвам пракуратуры кантона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула