БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі

21.03.2025 / 10:52

Nashaniva.com

Следчы камітэт паведамляе, што працягвае «комплекс следчых дзеянняў і працэсуальных мерапрыемстваў» у межах крымінальнай справы супраць удзельнікаў замежных акцый і іх арганізатараў, што былі скіраваныя супраць прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня.

Ведамства зазначае, што па месцах рэгістрацыі ўдзельнікаў прайшлі ператрусы, а на маёмасць і нерухомасць накладаецца арышт з «мэтай далейшага забеспячэння кампенсацыі шкоды, прычыненай дзяржаве». У рамках расследавання вызначаныя 400 асобаў, якія прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе.

Таксама СК палохае адказнасцю за ўдзел у святкаванні Дня Волі 2025 года.

Чытайце таксама:

Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі на выгнанні

Каментары да артыкула