БЕЛ Ł РУС

ГУБАЗіК затрымаў групу сектантаў «Метагалактыка»

21.03.2025 / 11:8

Nashaniva.com

Прэс-служба МУС паведамляе, што супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 15 лідараў і актывістаў незаконнай арганізацыі. Яе ячэйкі дзейнічалі ў некалькіх абласных цэнтрах краіны.

Скрыншот відэа МУС

Паведамляецца, што яны вялі актыўную дзейнасць па прыцягненні новых паслядоўнікаў у створаны імі псеўдарэлігійны рух, праводзілі платныя «семінары-трэнінгі». Скарыстоўваючы розныя метады псіхалагічнага ўздзеяння, пераконвалі грамадзян адрачыся ад свайго веравызнання.

Зазначаецца, што эмацыйна ўразлівым людзям абяцалі дапамогу, пры гэтым абавязваючы іх на пастаяннай аснове перадаваць «дабрадзеям» значныя сумы грошай. Акрамя маніпуляцыі дарослымі, лідары секты праводзілі заняткі і для непаўналетніх.

Пры аглядзе месцаў пражывання і памяшканняў галоўнага офіса арганізацыі ў Мінску было канфіскавана больш за 100 тысяч рублёў, атрыманых ад ахвяр, а таксама розная літаратура.

Следчымі заведзена крымінальная справа за незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду, альбо за ўдзел у іх дзейнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула