БЕЛ Ł РУС

У Беларусі застаўся ўсяго адзін прыватны дзіцячы садок

21.03.2025 / 11:36

Nashaniva.com

Пасля прыняцця закона аб ліцэнзаванні ў Беларусі застаўся адзіны прыватны дзіцячы садок. Пра гэта міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў у інтэрв'ю sb.by.

Садок «Елісеевы палі» знаходзіцца ў Сеніцы пад Мінскам

«У Беларусі цяпер функцыянуе толькі адзін прыватны дзіцячы сад — «Елісеевы палі», які наведваюць каля 40 выхаванцаў. Але мы адкрытыя да супрацоўніцтва і шчыра рады новым добрасумленным прадпрымальнікам. Больш за тое — гарантуем усебаковую падтрымку. Ужо цяпер спецыялісты Дэпартамента кантролю якасці адукацыі праводзяць прафілактычную работу, накіраваную на папярэджанне парушэнняў: пералічваюць неабходныя дакументы, тлумачаць патрабаванні», — сказаў Андрэй Іванец.

Раней у Беларусі, да прыняцця закона аб ліцэнзаванні, было каля 17 прыватных садкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула