БЕЛ Ł РУС

На гродзенскай трасе паставілі агароджу, якая ўратуе нават пры наездзе на хуткасці 130 км/г

21.03.2025 / 11:40

Nashaniva.com

На Гродзеншчыне эксперыментальны ўчастак аўтадарогі М-6 абсталяваны сучаснымі франтальнымі агароджваннямі.

Фота: Мінтранс

Новыя агароджы ўсталяваныя на раздзяляльнай паласе аўтамагістралі М-6 Мінск — Гродна — мяжа з Польшчай (Брузгі) з мэтай павышэння бяспекі дарожнага руху і змяншэння цяжару наступстваў пры аўтамабільных аварыях, паведамляе Мінсктранс.

Франтальныя агароджы бяспечныя для кіроўцы, пасажыраў і самога транспартнага сродку ў выпадку наезду на іх на хуткасці да 130 км/г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула