БЕЛ Ł РУС

67-гадовага расійскага дысідэнта Аляксандра Скобава прыгаварылі да 16 гадоў калоніі

21.03.2025 / 12:47

Nashaniva.com

У красавіку мінулага года яго арыштавалі па абвінавачанні ў «апраўданні тэрарызму» праз удзел у «Форуме свабоднай Расіі». Ён атрымаў на 10 гадоў болей, чым у СССР.

Фота: RusNews

67-гадовага расійскага дысідэнта Аляксандра Скобава прыгаварылі да 16 гадоў калоніі. Суд прызнаў яго вінаватым па артыкулах аб «апраўданні тэрарызму» і «ўдзеле ў тэрарыстычнай супольнасці». Акрамя таго, дысідэнту прызначылі штраф у памеры 300 тысяч расійскіх рублёў, паведамляе «Новая газета. Еўропа».

Падчас судовых спрэчак пракуратура патрабавала пакараць Скобава 18 гадамі пазбаўлення волі.

Скобаў вядомы як савецкі дысідэнт. Ён выдаваў антыўрадавы часопіс, у 1970-х яго абвінавачвалі ў «антысавецкай агітацыі» і двойчы прымусова накіроўвалі на псіхіятрычнае лячэнне.

Падчас Першай чачэнскай вайны быў актыўным удзельнікам антываеннага руху. У 2000-х уваходзіў у партыю «Яблоко».

Публіцыст адкрыта крытыкаваў рэжым Пуціна і выступаў супраць вайны ва Украіне. Мінюст РФ абвясціў Скобава «замежным агентам».

У красавіку мінулага года яго арыштавалі па абвінавачанні ў «апраўданні тэрарызму» праз удзел у «Форуме свабоднай Расіі». Таксама супраць яго склалі пратакол за ўдзел у дзейнасці «нежаданай арганізацыі» — таксама праз форум.

У СІЗА ў 67-гадовага Скобава абвастрыліся хранічныя захворванні і моцна пагоршыўся зрок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула