БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы заявіў пра гатоўнасць накіраваць войскі ва Украіну

21.03.2025 / 15:44

Nashaniva.com

Літва гатовая адправіць сваіх вайскоўцаў ва Украіну пасля спынення агню, заявіў у інтэрв’ю Bloomberg TV прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа.

Літоўскія вайскоўцы на парадзе ў Вільні. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

«Мая краіна гатовая аказаць неабходную падтрымку. Мы гаворым пра цалкам канкрэтную колькасць нашых вайскоўцаў, але ўсе краіны кааліцыі павінны ўзяць на сябе абавязацельствы па прадастаўленні такой падтрымкі», — сказаў ён.

Наўседа не ўдакладніў, колькі вайскоўцаў гатовая выдзеліць Літва для «міратворчай місіі». У сярэдзіне сакавіка The Times паведамляла, што еўрапейскія краіны плануюць накіраваць ва Украіну каля 10 тысяч чалавек у якасці міратворцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула