«Ён сябраваў з цемнаскурым слугой». Бацька Ілана Маска запэўніў, што ягоны сын не расіст
Выданне The Washington Post запытала ў 79-гадовага Эрола Маска, бацькі вядомага прадпрымальніка Ілана Маска, чаму ягоны сын варожа ставіцца да ініцыятыў у сферы разнастайнасці, роўнасці шанцаў і інклюзіўнасці (DEI). Ці не звязана гэта з расісцкімі поглядамі?
Ілан Маск
Эрол Маск прыхільнасць да расізму з боку свайго сына выключыў, паколькі гэта нібыта не праяўлялася ў часы ягонага дзяцінства падчас апартэіду ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Сыны Эрола тады, маўляў, увогуле не цікавіліся палітыкай:
«Яны не захапляліся палітычнымі глупствамі, і мы жылі ў вельмі добра кіраванай, законапаслухмянай краіне, дзе практычна не было злачыннасці. У нас было некалькі цёмнаскурых слуг, якія былі іх сябрамі», — сказаў Эрол Маск.
Чытайце таксама:
Толькі 3% немцаў хацелі б набыць электракар Ілана Маска
Маск спадзяецца паслаць ракету на Марс ужо ў наступным годзе
Маск — Сікорскаму: «Памаўчы, чалавечак»
Марка Рубіа і міністр транспарту ЗША накрычалі на Маска. Трамп быў змушаны ўмяшацца