БЕЛ Ł РУС

Блогер Улад Бумага знайшоў сабе новы занятак у Маскве

21.03.2025 / 16:49

Nashaniva.com

Траццякоўская галерэя запусціла 18-хвілінную анлайн-экскурсію з удзелам беларускага блогера Улада Бумагі, паведамляе ТАСС. Праект прадстаўлены на сэрвісе «VK відэа».

Улад Бумага

Блогер асвятляе гісторыю стварэння дзевяці карцін са збору музея. У іх ліку — «Дзяўчынка з персікамі» Валянціна Сярова, «Сутычка з фінляндскімі кантрабандыстамі» Васіля Худзякова, «Месяцовая ноч на Дняпры» Архіпа Куінджы, «Варажбітка» Міхаіла Урубеля», «Раніца ў сасновым лесе» Івана Шышкіна і іншыя.

Бумага таксама расказвае пра візіты Валянціна Сярова да імператара Мікалая II, падчас якіх жывапісец вёў працу над партрэта самаўладцы.

Кіраўніцтва музея спадзяецца, што аўтарскі маршрут Бумагі «дапаможа маладой аўдыторыі па-новаму зірнуць на музей і, спадзяюся, падштурхне іх да наведвання галерэі, каб ужо ўжывую пазнаёміцца з творамі».

Раней стала вядома, што ва Улада Бумагі не пайшоў бізнэс у Расіі. Ягоная кампанія «Бумажная бумага», якая займалася продажам снэкаў, паведаміла крэдыторам пра намер звярнуцца ў арбітражны суд з заявай аб банкруцтве.

Чытайце таксама:

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках

Прагіб залічаны. Пяскоў заявіў, што пад уражаннем ад пытання беларускага блогера Улада Бумагі Пуціну

Каментары да артыкула