БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка не бачыць прыкмет перагрэву эканомікі

21.03.2025 / 19:32

Nashaniva.com

Былы прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, нядаўна прызначаны старшынёй праўлення Нацыянальнага банка, падчас нарады з кіраўнікамі беларускіх банкаў заявіў, што ў ягоным ведамстве не назіраюць ніякіх прыкмет перагрэву беларускай эканомікі.

Раман Галоўчанка

«У цяперашні час Нацыянальны банк не назірае прыкмет так званага перагрэву эканомікі, якія патрабуюць узмацнення строгасці грашова-крэдытнай палітыкі. Большасць індыкатараў знаходзяцца ў нейтральнай зоне і, адпаведна, не патрабуюць актыўных дзеянняў у галіне манетарнай палітыкі», — заявіў Галоўчанка.

Праўда, пры гэтым «ёсць асобныя моманты, якія трэба даналадзіць у працоўным парадку», а таксама Нацыянальны банк будзе «ўважліва адсочваць макраэканамічную сітуацыю і пры неабходнасці аператыўна прымаць адпаведныя меры».

У той жа час у банкаў не надта добра ідуць справы з падтрымкай эканомікі.

За два месяцы 2024 года прырост запазычанасці юрыдычных асоб па доўгатэрміновых крэдытах у краіне склаў 1,2%. Пры гэтым у 10 банкаў гэты паказчык знізіўся, хоць у васьмі з гэтых 10 назіраецца рост спажывецкага крэдытавання.

Галоўчанка мае намер укараніць сістэму ацэнкі ўкладу ў эканоміку краіны кожнага з банкаў:

«Незалежна ад формы ўласнасці і ўласнікаў, дзейнасць банкаў максімальна павінна быць накіраваная на інтарэсы нацыянальнай эканомікі. Адзначу, што шэраг банкаў не ў поўнай меры задзейнічаў гэтых мэтаў свой унутраны патэнцыял, што негатыўным чынам адбіваецца на ўзроўні іх сістэмнай значнасці.

[…] Ужо ў бягучым годзе будзе сфарміраваная і пачне дзейнічаць сістэма ацэнкі ўкладу кожнага з банкаў у рэалізацыю задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Асноўны акцэнт, натуральна, на выкананні пастаўленых прэзідэнтам краіны задач перад банкаўскай сістэмы. Кантроль за дзеяннямі і рашэннямі, якія прымаюцца кіраўнікамі банкаў па іх выкананню, будзе ўзмоцнены. Пры гэтым будзе выкананы прынцып нейтральнасці і аб'ектыўнасць».

Чытайце таксама:

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка

Лукашэнка паўшчуваў Галоўчанку і Снапкова на нарадзе па цэнах

Каментары да артыкула