БЕЛ Ł РУС

Памёр знакаміты кадэбіст-перабежчык Алег Гардзіеўскі

21.03.2025 / 22:11

Nashaniva.com

У Вялікабрытаніі ў сябе дома памёр Алег Гардзіеўскі, якога называюць адным з самых вядомых шпіёнаў XX стагоддзя. Яму было 86 гадоў, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Алег Гардзіеўскі. Фота: Getty Image

У 1970—1980-х гадах Гардзіеўскі на працягу 15 гадоў курыраваў Вялікабрытанію і Скандынавію ў Першым галоўным упраўленні КДБ. Трапіўшы ў Злучанае Каралеўства ў якасці рэзідэнта, ён неўзабаве пачаў супрацоўнічаць з брытанскай службай МІ-6 пад псеўданімам OVATION.

Гэта супрацоўніцтва працягвалася 11 гадоў, пакуль маскоўскае кіраўніцтва не западозрыла нядобрае і Гардзіеўскі не быў адкліканы назад у СССР у 1985 годзе. Але летам таго ж года брытанцы здолелі правесці таемную аперацыю і вывезці Гардзіеўскага назад у Вялікабрытанію, дзе ён працягнуў кансультаваць заходнія спецслужбы.

У СССР палкоўнік Гардзіеўскі быў завочна прысуджаны да расстрэлу, а ў сучаснай Расіі абвешчаны здраднікам за перадачу брытанцам вялікага аб'ёму сакрэтнай інфармацыі. Былыя калегі называлі яго «агідным тыпам» і «таленавітым падлюгам».

На Захадзе гэты чалавек ацэньваецца зусім інакш. Лічыцца, што ён дапамог змяніць ход халоднай вайны, патлумачыўшы заходнім структурам, што насамрэч думаюць у СССР, і як лепш мець зносіны з савецкім рэжымам.

У 2007 годзе за заслугі ў гарантаванні нацыянальнай бяспекі Вялікабрытаніі Алег Гардзіеўскі быў узнагароджаны ордэнам Святых Міхаіла і Георгія, адной з найвышэйшых узнагарод Злучанага Каралеўства.

Чытайце таксама:

Памёр былы ўкраінскі прэм'ер, які падпісаў Белавежскія пагадненні

Памерла былая старшыня камісіі па прадухіленні парнаграфіі Ніна Фральцова

Памёр Бедрос Кіркораў

Каментары да артыкула