БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»

21.03.2025 / 23:43

Nashaniva.com

У лютым 2025 года ў Гомельскім абласным судзе адбыўся разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса. Прысуд гамельчуку Юрыю Залатухіну 25 лютага вынес суддзя Дзмітрый Казлоў, піша «Гомельская вясна».

Юрый Залатухін

Як цяпер стала вядома, Юрый Залатухін быў асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У чым канкрэтна суддзя палічыў яго вінаватым, цяпер высвятляецца.

У той жа дзень праваабарончая супольнасць прызнала Юрыя Залатухіна палітзняволеным, паколькі судовы працэс быў закрыты, што выклікае сумненні ў яго аб’ектыўнасці. А 21 лютага, за чатыры дні да абвяшчэння прысуду, МУС уключыла Юрыя ў свой спіс «экстрэмістаў».

Вядома, што Залатухін быў затрыманы недзе ў канцы верасня мінулага года. Спачатку ён быў арыштаваны на 15 сутак па артыкуле 19.11 КаАП — распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Праз 15 сутак адбыўся яшчэ адзін працэс па гэтым жа артыкуле, а пасля Юрый, не выходзячы на волю, быў затрыманы па крымінальнай справе.

Па звестках праваабаронцаў, раней Юрый Залатухін працаваў на будоўлі, а ягоная жонка — украінка.

Чытайце таксама:

У Брэсце за ўдзел у пратэстах асудзілі вядомага лёгкаатлета

Стаў вядомы прысуд мытніку Скубілаву, абвінавачанаму ў «здрадзе дзяржаве»

Будаўніка, які доўгі час жыў у Расіі, асудзілі ў Віцебску за палітыку. А цяпер абвясцілі «тэрарыстам»

Каментары да артыкула