БЕЛ Ł РУС

Спецпасланнік Трампа: Кіраўніцтва Украіны пагадзілася з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў

22.03.2025 / 8:52

Nashaniva.com

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф заявіў, што лічыць неабходным правядзенне прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, і гэтае пытанне ўжо ўзгодненае. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю амерыканскаму прапагандысту Такеру Карлсану, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images 

Падчас размовы Карлсан спытаў Уіткафа, ці варта чакаць выбараў ва Украіне. Спецпасланнік Трампа адказаў сцвярджальна і падкрэсліў, што адпаведнае рашэнне ўжо прынята.

«Так, вы маеце рацыю. Выбары будуць. Так, яны дамовіліся пра гэта. Ва Украіне будуць выбары», — паведаміў Уіткаф.

«Я думаю, што Зяленскі спрабуе зрабіць усё магчымае. Ён знаходзіцца ў вельмі, вельмі складаным становішчы, бо супрацьстаяць яму даводзіцца ядзернай дзяржаве, якая мае насельніцтва ў чатыры разы большае, чым у яго. І ён павінен разумець, што яго могуць знішчыць. Цяпер найлепшы час для яго, каб заключыць дамову. Прэзідэнт Трамп можа прапанаваць яму найлепшую магчымую дамову, якую ён калі-небудзь атрымае», — сказаў чыноўнік.

Таксама Уіткаф заявіў, што сустрэча Трампа і Пуціна адбудзецца ў найбліжэйшыя месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула