БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак мусіць наноў вучыцца размаўляць пасля кіслароднай тэрапіі

22.03.2025 / 9:33

Nashaniva.com

Папа Францішак паступова аднаўляе сілы ў шпіталі, аднак павінен «наноў вучыцца гаварыць» пасля працяглага выкарыстання кіслароднай тэрапіі з высокім патокам, паведаміў у пятніцу кардынал Віктар Мануэль Фернандэс, піша Reuters.com.

Архіўнае фота: Gregorio Borgia / AP

Кардынал адхіліў чуткі пра магчымую адстаўку пантыфіка і адзначыў, што той вяртаецца да свайго звыклага стану.

«Папа пачуваецца вельмі добра, але кісларод высокага патоку вельмі моцна высушвае слізістыя. Яму трэба наноў вучыцца размаўляць, але ў цэлым яго фізічны стан такі ж, як і раней», — сказаў Фернандэс падчас прэзентацыі новай кнігі Францішка пра паэзію.

88-гадовы папа знаходзіцца ў шпіталі ўжо пяць тыдняў з дыягназам двухбаковае запаленне лёгкіх. За гэты час Ватыкан апублікаваў толькі адно кароткае аўдыя з яго выступам — 6 сакавіка. У ім голас Францішка быў зрывісты, цяжкі і амаль неразборлівы.

У апошняй медыцынскай зводцы, апублікаваным у пятніцу, Ватыкан паведаміў, што стан папы застаецца стабільным з «нязначным паляпшэннем дыхання і мабільнасці».

У паведамленні таксама адзначаецца, што з панядзелка папа ўжо не карыстаецца механічнай вентыляцыяй лёгкіх уначы, але ўсё яшчэ атрымлівае кісларод праз невялікую трубачку пад носам на працягу большай часткі часу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула