БЕЛ Ł РУС

У трэнера «Манчэстэр Юнайтэд» з'явіўся асабісты чатырохногі памочнік, які стаў зоркай сацсетак ФОТАФАКТ

22.03.2025 / 13:30

Nashaniva.com

Абаронца жаночай каманды «Манчэстэр Юнайтэд» Мілі Тэрнер падпісала новы кантракт з клубам — да 2028 года.

Але галоўную ўвагу на падпісанні прыцягнуў Понга, яе сабака пароды бернедудль, які прыйшоў разам з ёй.

Пакуль Мілі падпісвала кантракт як гулец, Понга атрымаў пажыццёвы — у якасці памочніка трэнера Марка Скінера, жартуюць у клубе.

Фота з сабакам у клубным шаліку хутка разляцеліся па сацсетках і ўжо зрабілі Понга сапраўднай зоркай сярод заўзятараў.

Футболистка «МЮ» Милли Тернер пришла на подписание нового контракта со своим берендудлем Понго. Милли подписала контракт до 2028 года, а Понго – пожизненный, в качестве помощника тренера pic.twitter.com/OFrxBgEUQK

— Спортс" (@sportsru) March 21, 2025

Дарэчы, справы ў жаночай каманды «МанЮнайтэд» куды лепшыя, чым у мужчынскай. У жаночай Суперлізе клуб ідзе на 3-м месцы, тады як мужчынскі клуб у Англійскай прэм'ер-лізе зараз ідзе на 13-м месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула