БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская нагадала пра 1000 дзён палону беларускіх добраахвотнікаў Дзюрбейкі і Дзёгцева

22.03.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка Беларусі ў сваім звароце згадала пра сумныя падзеі, што адбыліся 26 чэрвеня 2022 года пад Лісічанскам.

«26 чэрвеня 2022 года беларусы палка Каліноўскага трапілі ў пастку пад Лісічанскам. Іх камандзір, Іван «Брэст» Марчук, загінуў. Некалькі байцоў зніклі без вестак, а двое — трапілі ў расійскі палон. 

1000 дзён — гэта бясконца доўгі час у няволі. Менавіта столькі нашыя добраахвотнікі, Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў, застаюцца ў расійскім палоне. Ні сябры, ні сем’і не ведаюць, у якіх умовах трымаюць беларусаў.

Ці атрымліваюць яны ежу і ваду. Ці маюць магчымасць спаць без страху за жыццё. Ці ведаюць яны, што пра іх памятаюць, чакаюць… Адзінае, што вядома, гэта тэрмін, да якога Яна Дзюрбейку прысудзіў суд самаабвешчанай ДНР — 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Яна зазначыла, што сістэматычна падымае пытанні ўключэння беларускіх добраахвотнікаў у спісы на абмены праз Міністэрства замежных справаў Украіны і Вярхоўную раду, і мае спадзеў, што хутка яны атрымаюць шанец на вяртанне. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула