БЕЛ Ł РУС

У Смалявічах вынеслі прысуд мужчыну, які па-садысцку забіў сабаку

22.03.2025 / 16:13

Nashaniva.com

У Смалявічах вынеслі прысуд мужчыну, які на замову забіў сабаку-дварняка. За жорсткае абыходжанне з жывёлай яму прызначылі двухмесячны арышт, паведамляе сайт smolevichi-24.by.

Фота ілюстрацыйнае

У канцы снежня 2024 года суседка паабяцала жыхару Смалявіцкага раёна 25 рублёў, каб ён забіў беспароднага сабаку.

Мужчына павесіў сабаку на штыкетнік і не менш за два разы ўдарыў яго абухом сякеры па галаве і спіне. Жывёла вырвалася і паспрабавала збегчы, але вясковец яе дагнаў і яшчэ тры разы ударыў па спіне. Пасля ён прывязаў яшчэ жывога сабаку да плота, абматаўшы вяроўку вакол дрэва, і пакінуў паміраць.

«У выніку дзеянняў абвінавачанага смерць сабакі наступіла не менш чым праз двое сутак з-за прыпынення сэрцабіцця на фоне атрыманых траўмаў і пераахаладжэння», — расказалі ў пракуратуры.

Мужчыну судзілі за жорсткае абыходжанне з жывёлінай (ч. 1 арт. 339-1) і прызначылі яму арышт на два месяцы. 

Чытайце таксама:

На ўскраіне Гродна на дрэве знайшлі павешанага сабаку

Устаноўлены падатак на сабак у Мінску на 2025 год

Жыхарцы Гомеля, што выкінула сабаку з балкона, далі тры месяцы арышту

Каментары да артыкула