У Бабруйску мужчына напароўся на жалезны штыр
Мужчына ўпаў на металічную агароджу ў Бабруйску і яму спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС. Інфармацыя пра інцыдэнт на вуліцы Калініна паступіла 22 сакавіка ў 00:27.
Як высветлілася, 56-гадовы мужчына ў двары ўласнага дома спатыкнуўся, упаў і напароўся сцягном на жалезны штыр, які быў укапаны ў зямлю.
Пры дапамозе адмысловай прылады работнікі МНС зрэзалі штыр і перадалі пацярпелага медыкам. Мужчыну шпіталізавалі для канчатковага выдалення металічнага прадмета з цела.