БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскай атакі на Кіеў загінулі два чалавекі

23.03.2025 / 8:36

Nashaniva.com

Па дадзеных Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, у выніку расійскага нападу на Кіеў у ноч на 23 сакавіка загінулі два чалавекі.

Ратавальнікі паведамілі аб загінулых у Дняпроўскім і Галосеўскім раёнах сталіцы.

Таксама ў ведамстве распавялі пра пашкоджанні жылых дамоў пасля ўдараў БПЛА:

— Дняпроўскі раён: ліквідаваны пажар плошчай 100 кв.м на верхніх паверхах 9-павярхоўкі. Загінула жанчына. З дому эвакуяваныя 27 чалавек.

Па іншым адрасе на 6-м паверсе 16-павярховага дома пашкоджана акно, падлога і столь адной з кватэр.

— Падольскі раён: ліквідаваны пажар на плошчы 20 кв.м на 20-м паверсе 25-павярховага жылога дома.

— Галосеўскі раён: ратавальнікі тушаць пажар 4-павярховага офісна-складскога будынка на плошчы 2000 кв.м. Ліквідавана ўзгаранне жылога вагончыка і грузавых аўтамабіляў на плошчы 60 кв. м. Загінуў чалавек.

— Шаўчэнкаўскі раён: пашкоджаны 2 легкавыя аўтамабілі, перадае прэс-служба ратавальнікаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула