БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу на мэблевай вытворчасці загінуў беларус

23.03.2025 / 10:18

Nashaniva.com

У Пецярбургу зборшчыка мэблі з Беларусі да смерці прыціснула лістамі ДСП. 

На мэблевай вытворчасці лістамі ДСП прыціснула двух рабочых, адзін з іх — беларус — памёр, другі ў цяжкім стане, піша 78.ru.

Трагедыя адбылася ў памяшканні індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца зборкай мэблі. 22 сакавіка на мэблевай вытворчасці ў Неўскім раёне Пецярбурга падчас перамяшчэння лістоў ДСП прыціснула дваіх рабочых: 31-гадовага мужчыну з Беларусі і 48-гадовага мужчыну з Прыморскага краю. Іх шпіталізавалі ў цяжкім стане.

У беларуса дыягнаставалі закрытыя траўмы грудной клеткі з пашкоджаннем унутраных органаў. Праз цяжкі стан яго змясцілі ў рэанімацыю, дзе ён пасля памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула