БЕЛ Ł РУС

Злодзей скраў чыгунны ўмывальнік і пячныя дзверцы — агулам на 10 рублёў. Міліцыя заявіла, што будзе яго шукаць

23.03.2025 / 12:57

Nashaniva.com

Пра незвычайнае здарэнне паведаміла міліцэйскае выданне. Там жа патлумачылі, чаму міліцыянеры будуць шукаць злодзея, які скраў маёмасці ўсяго на 10 рублёў.

Месца злачынства

Як паведамляе МУС, у дом састарэлай пенсіянеркі пракраўся невядомы. Ён скраў чыгунны рукамыйнік і дзве пячныя дзверцы.

Сума нанесенай шкоды — каля 10 рублёў.

Але з улікам таго, што крадзеж здзейснены з пранікненнем у жыллё, заведзена крымінальная справа, асоба злодзея высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула