БЕЛ Ł РУС

У сеціве пачалі прадаваць квіткі на канцэрт Эмінема ў Мінску. Вось колькі грошай на гэтым можна згубіць

23.03.2025 / 13:30

Nashaniva.com

Беларускія блогеры і тэлеграм-каналы пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра нібыта будучы канцэрт Эмінема ў Мінску. Называюцца дата — 12 ліпеня 2025 года — і месца выступлення: Нацыянальны футбольны стадыён.

Эмінем выступае ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, 5 лістапада 2022 года. Фота: Jeff Kravitz / FilmMagic

На фэйкавым сайце ўжо «прадаюцца» квіткі па кошце ад 125 да 1500 долараў, піша Onliner.

Але ўсё гэта — падман. На афіцыйных пляцоўках выканаўцы пра Мінск не згадваецца, а сам сайт, які прадае білеты, не мае ніякага дачынення да выканаўцы.

Калі вы бачыце падобныя афішы — не давярайце. Правярайце інфармацыю праз афіцыйныя крыніцы артыста.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула