БЕЛ Ł РУС

У Беларусі вырабілі каўбасу са смакам хамона. У сацсетках — шквал незадаволенасці

23.03.2025 / 21:17

Nashaniva.com

Навінкай пахваліўся Брэсцкі мясакамбінат у сацсетках. Але пакупнікі яе не ацанілі

Вытворца заяўляе, што сыравэнджаная каўбаса, якую вырабляюць са свініны і ялавічыны, мае ярка выражаны смак іспанскага дэлікатэса, а таксама насычаны і саладкаваты прысмак.

Для вэнджання каўбасы выкарыстоўваюць букавыя дранкі.

Навінка ўжо з'явілася ў крамах па цане каля 30 рублёў за кілаграм. Аднак, тыя, хто паспеў пакаштаваць каўбасу, скардзяцца ў каментарах, што яна атрымалася жылістай і нясмачнай, і што да хамону смак не падобны і блізка. 

Хамон — нацыянальная іспанская страва, якая ўяўляе сабой сыравялены свіны кумпяк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула