БЕЛ Ł РУС

Зборная Даніі стала апошнім супернікам Беларусі ў адборы на ЧС-2026

24.03.2025 / 7:55

Nashaniva.com

Зборная Даніі стала апошнім супернікам зборнай Беларусі ў адборачнай групе на футбольны чэмпіянат свету 2026 года.

Матч Партугалія — Данія (у белым) учора ў Лісабоне завяршыўся перамогай Партугаліі 5:2. Фота: Armando Franca / AP

Лёсаванне групаў прайшло яшчэ ў снежні, тады Беларусь атрымала ў супернікі Шатландыю і Грэцыю, а трэці супернік меўся вызначыцца ў сакавіку па выніках 1/4 фіналу Лігі нацый Партугалія — Данія. У нашу групу адправілася б каманда, што прайграла ў супрацьстаянні.

У выніку гэтым супернікам стала Данія, што па выніках дзвюх гульнях саступіла Партугаліі (1:0, 2:5).

Адборачны турнір у нашай групе стартуе ў верасні. Расклад матчаў наступны:

5 верасня

Грэцыя — Беларусь

8 верасня

Беларусь — Шатландыя

9 кастрычніка

Беларусь — Данія

12 кастрычніка

Шатландыя — Беларусь

15 лістапада

Данія — Беларусь

18 лістапада

Беларусь — Грэцыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула