БЕЛ Ł РУС

У Белгарадскай вобласці знішчаныя 4 расійскія верталёты — Сілы спецыяльных аперацый Украіны

24.03.2025 / 9:7

Nashaniva.com

Сілы спецыяльных аперацый Украіны паведамілі пра знішчэнне расійскіх верталётаў у расійскім тыле — у Белгарадскай вобласці. 

Паводле паведамлення, у рамках сумеснай аперацыі з ГУР ракетнымі войскамі і артылерыяй ССА знішчылі два верталёты Мі-8 і два верталёты Ка-52.

Ка-52 — ударны верталёт для разведкі і атакі наземных цэляў. Транспартныя верталёты Мі-8 выкарыстоўваюць для перавозкі асабістага складу, грузаў і падтрымкі наземных аперацый.

Расійскі бок інфармацыю пакуль не каментаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула