БЕЛ Ł РУС

Дзве жанчыны загінулі на пажары ў Навагрудскім раёне

24.03.2025 / 9:33

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ў вёсцы Гарадэчна 22 сакавіка.

Фота: МНС

У 21:56 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме на вуліцы Дружбы.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, будынак ужо цалкам ахапіў агонь, дах абрынуўся. Падчас тушэння ўнутры былі знойдзены целы дзвюх жанчын: 51-гадовай гаспадыні дома і яе 39-гадовай госці.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару магла стаць неасцярожнасць пры курэнні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула