БЕЛ Ł РУС

Расійскае генконсульства ў Гродне пераехала ў будынак закрытага польскага ліцэя

24.03.2025 / 13:35

Nashaniva.com

Расійскае генконсульства ў Гродне пераехала ў былы будынак «Польскай мацежы школьнай» па адрасе Гараднічанская, 40, піша Hrodna.life.

Былы будынак «Мацежы школьнай». Фота: Wirtualna Bialorus

Раней на гэтым адрасе дзейнічалі польская грамадская арганізацыя «Польска Мацеж школьна» і грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову. Арганізацыю ліквідавалі ў 2022 годзе, будынкі былі канфіскаваныя. У 2023 годзе нерухомасць выкупіў новы ўладальнік.

Пакупніком стала група кампаній «Спектр». Аднак пазней уласнік памяняўся, і на тэрыторыі будынка з’явіліся элементы інфраструктуры, характэрныя для дыпламатычных устаноў: ахоўная будка, плот, сістэма відэаназірання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула